Это актуально

Фотоновости

Автопереводчик



15.11.17 09:57

Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў

Сучасная беларуская літаратура вельмi разнастайная, багатая на аўтараў, творы, падзеi.

Сёння кожны чытач знойдзе «свайго» аўтара, «свой» твор – для роздуму i рэфлексii, для асалоды i iнтэлектуальна-эстэтычнай гульнi.

Трэба толькi сустрэць той самы «свой» твор i «свайго» аўтара…

1 снежня 2017 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца семінар «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў» (пачатак а 10-й гадзіне).

Семiнар прысвечаны самым цiкавым праявам сучаснага лiтаратурнага жыцця. Слухачы пазнаёмяцца з навiнкамi мастацкай лiтаратуры, топавымi аўтарамi найноўшай лiтаратуры, хiтамi шорт-лiстоў лiтаратурных прэмiй.

Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена спадчына паэтаў мiнулых пакаленняў як частка сучаснага літаратурнага працэсу. Вернутая літаратура Алеся Дудара, Уладзiміра Дубоўкi, Юлiя Таўбiна i iнш. прыходзiць да чытача толькi зараз i становiцца сапраўдным адкрыццём i набыткам.

Лектары:

Ганна Канстанцiнаўна Севярынец – даследчыца беларускай лiтаратуры (укладальнiца кнiг «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго», «Алесь Дудар. Выбраныя творы»), пiсьменнiца (аўтар аповесцi «Дзень Святога Патрыка»), настаўніца Смалявіцкай раённай гімназіі.

Віктар Вячаслававіч Жы́буль – паэт (аўтар кнiг «Рогі гор», «Дыяфрагма», «Стапеліі», «Дзяцел i дупло»), літаратуразнаўца (адзiн з ўкладальнiкаў анталогіi беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавiцы»), кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнiк Беларускага дзяржаўнага архiва-музея лiтаратуры i мастацтва.

Кiраўнiк семiнара: Людмiла Вiктараўна Камлюк-Ярашэнка (дацэнт кафедры сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі).

Удзел у семінары неабходна папярэдне ўзгадніць па тэлефоне: 8(017)216-97-08 (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).