Бібік Тамара Станіславаўна, настаўніца пачатковых класаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сівіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа”
Выбар настаўніцкага шляху для Тамары Станіславаўны быў невыпадковы. З дзіцячых гадоў засталіся яркія ўспаміны пра сваю бабулю Мінкевіч Соф’ю Мікалаеўну, настаўніцу пачатковых класаў, якая за сваю працу была ўзнагароджана на,грудным знакам «Выдатнік адукацыі БССР».
У працоўнай кніжцы Тамары Станіславаўны адзін запіс: з 1991 года яна – настаўнік пачатковых класаў Сівіцкай базавай школы.
Тамара Станіславаўна – настаўнік, які заўсёды імкнецца павышаць свой прафесійны ўзровень, мае вышэйшую адукацыю і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
За гэты час яна праявіла сябе актыўным і творчым настаўнікам. На працягу многіх гадоў яна разам са сваімі навучэнцамі прымала выніковы ўдзел ў розных творчых і інтэлектуальных конкурсах: “Я –даследчык”, “Калядная зорка”, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, “Захоўваем законы дарог”, конкурс сувенірных работ сярод педагагічных работнікаў.
Аб цязе да прыгажосці, незвычайнасці і арыгінальнасці сведчаць яе работы з вучнямі па ніткаграфіі. Асабістыя работы настаўніцы (сурвэткі, звязаныя кручком і пруткамі, вырабы ніткаграфіяй) і яе выхаванцаў упрыгожваюць пакоі школы, а таксама з’яўляюцца падарункамі для гасцей.
За добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці Тамара Станіславаўна неаднаразова была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.