Алена Дзмітрыеўна і Іван Часлававіч Босыя – сям'я настаўнікаў з дзяржаўнай установы адукацыі “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы сад – сярэдняя школа” Мядзельскага раёна.
Алена Дзмітрыеўна і Іван Часлававіч Босыя са Старых Габаў – людзі вельмі паважаныя ў аграгарадку, з непарушным аўтарытэтам і багатым вопытам педагагічнай дзейнасці — больш за трыццаць гадоў, як працуюць настаўнікамі дзяржаўнай установы адукацыі “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс дзяцячы сад – сярэдняя школа”.
Іван Часлававіч – дырэктар навучальнай установы, Алена Дзмітрыеўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры. Настаўнікі Босыя – людзі творчыя, пішуць вершы, прыхожа спяваюць, выдатныя артысты.
Іван Часлававіч і Алена Дмітрыеўна сцвярджаюць, што ні разу не пашкадавалі, што трапілі на працу ў вясковую школу. Неяк адразу ўсё лягло да сэрца. Іван Часлававіч прайшоў і праз групу падоўжанага дня, і праз інтэрнат, дзе працаваў выхавальнікам, нават выкладаў працоўнае навучанне.
Алене Дзмітрыеўне адразу прапанавалі выкладаць нямецкую мову. Згадзілася, выкладала спачатку без адпаведнай адукацыі, а потым прайшла курсы перападрыхтоўкі, падчас якіх стажыравалася нават у Германіі. Зараз, затое, можа выкладаць усе тры мовы, што часам і адбываецца.
Муж і жонка Босыя далі пуцёўку ў жыццё не аднаму пакаленню дзяцей са Старых Габ і навакольных вёсак, выгадавалі дваіх сыноў, дачакаліся ўнукаў. Жывуць, дапаўняючы адзін аднаго, падтрымліваючы, праходзячы няпростае жыццёвае выпрабаванне вернасцю адзін да аднаго і да прафесіі.