Узденский район

Надтоко Наталия Николаевна

подробнее...

Надтоко Наталия Николаевна – учитель биологии государственного учреждения образования «Учебно-педагогический комплекс Дещенский детский сад – средняя школа» Узденского района.

Наталия Николаевна работает в учреждении после окончания педагогического университета им. М. Танка с 2000 года. Была награждена дипломом Министерства образования Республики Беларусь за участие в республиканском конкурсе «Педагог-организатор года» в номинации «За павагу да спадчыны і выхаванне любові да малой Радзімы», с 2007 года трудится учителем биологии.

Наталия Николаевна – человек неиссякаемой энергии и трудолюбия, много сил и времени уделяет укреплению материально-технической базы учебного кабинета, созданию безопасных и комфортных условий для развития учащихся. Она владеет эффективными способами организации взаимодействия школьников, использует интерактивные методы обучения и электронные средства обучения, которые повышают точность восприятия учебного материала, способствуют развитию устойчивости внимания и наблюдательности. Наталия Николаевна строит учебный процесс таким образом, чтобы все учащиеся были вовлечены в творческую поисковую деятельность через разные формы работы. Ее уроки интересны и увлекательны.

Под руководством педагога учащиеся школы ежегодно становятся победителями районных олимпиад и конкурсов работ исследовательского характера в секции «Биология», областных и республиканских конкурсов эколого-биологических работ. Все исследования ребят направлены на улучшение технологии выращивания сельскохозяйственных культур, таких как ячмень, пшеница, рожь, апробируются на землях подшефного хозяйства, расположенного в аг. Дещенка. Двое ее учеников стали стипендиатами специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов.

Наталия Николаевна глубоко предана своей профессии, трудолюбива, креативна, находится в постоянном творческом поиске.  По итогам работы в 2022 году ее имя занесено на Доску почета Узденского района.

свернуть

Філіповіч Людміла Васільеўна

подробнее...

Філіповіч Людміла Васільеўна – настаўнік нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна.

Якім павінен быць сапраўдны настаўнік? Разумным, знаўцам свайго прадмета. А можа, захопленым сваёй справай, з невычэрпнай энергіяй, творчым натхненнем? Неабходны таксама дабрыня, любоў да дзяцей і вялікая патрабавальнасць не толькі да навучэнцаў, але перш за ўсё да самога сябе. Заўсёды ў добрым настороі, заўсёды ў творчым пошуку.

І гэта далёка не поўны партрэт Людмілы Васільеўны – цікавага, творчага, працавітага педагога, спагаднага сябра і проста выдатнага чалавека.

Ці задумваўся хто калі-небудзь над існаваннем сувязі паміж часам нараджэння чалавека і асаблівасцямі  яго характару. Калі такая залежнасць ёсць, то абаяльнасць, цеплыня, чуласць Людмілы Васільеўны павінна быць абумоўлена летнім месяцам, у якім яна з’явілася на свет.

Нарадзілася Людміла Васільеўна ў Мінску, закончыла Заслаўскую сярэднюю школу № 1. Унутраны голас, парады людзей, блізкіх, сяброў прадвызначылі выбар будучай прафесіі.

Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа працавала ў роднай школе, у дабрачыннай арганізацыі сакратаром- перакладчыкам.

Самастойная праца пацвердзіла правільнасць выбару. Паступова прыходзіў вопыт, усталёўвалася сямейнае жыццё. На сямейным савеце было вырашана пераехаць на радзіму мужа, пасяліцца ў вёсцы і стаць настаўніцай у сельскай школе. Прыйшлося спазнаць шмат новага, таго, чаму не вучылі ні ў гарадской школе, калі там набіралася ведаў, ні ў педагагічным каледжы, калі спасцігала тайны будучай прафесіі: праца ў школьнай цяпліцы, у пладовым садзе, на клумбах і на палях падшэфнай гаспадаркі.

Каб стаць сапраўдным майстрам педагагічнай працы, неабходна пастаянна ўзбагачаць сябе новымі ведамі. У 2012 годзе Людміла Васільеўна заканчвае Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Самае галоўнае, што прываблівае ў яе працы – гэта любоў да навучэнцаў. Педагог па прызванні, любіць і выдатна ведае свой прадмет, выкладае яго ўдумліва і з захапленнем. Настаўніца ўважліва рыхтуецца да кожнага ўрока, каб стварыць атмасферу натхнення, спрабуе разнастаіць віды навучання: тут і шматразовае паўтарэнне, і творчыя самастойныя заданні, узаемакантроль і ўзаемаацэнка, выкарыстанне адпаведнай настрою ўрока музыкі, іншых відаў мастацтва.

А яшчэ Людміла Васільеўна ўмее і любіць спяваць, таму яна актыўны ўдзельнік канцэртных праграм як у школе, так і ў сельскім Доме культуры.

Не заўсёды прыкметная, а часцей звычайная, улюбёная ў школу і сваіх дзяцей…

свернуть