Рыхтуемся да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

06.12.2018
12 снежня 2018 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца семінар «Арганізацыя сеціўнага ўзаемадзеяння вучняў для падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”».

Шматгадовы вопыт падрыхтоўкі вучняў будзе прадстаўлены на мерапрыемстве Дзмітрыем Аляксандравічам Доўгалем, дацэнтам кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  А. А. Куляшова. Таксама адбудзецца прэзентацыя аўтарскіх дапаможнікаў для падрыхтоўкі да алімпіяды.

На семінар запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, зацікаўленыя ў павышэнні эфектыўнасці работы па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў прадметнай алімпіядзе.

Кошт навучання аднаго педагога складае 25 руб. (дваццаць пяць рублёў).

Пачатак работы ў 10.30.

Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў семінары абавязковая па тэлефоне: 8 (017) 216 97 08 (вучэбна-метадычны аддзел грамадска-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі).