Юныя майстры Міншчыны па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі

18.10.2019
17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся рэспубліканскі конкурс юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі.

Ад кожнай вобласці і г. Мінска было прадстаўлена на конкурс па 4 удзельнікі, якія на працягу трох гадзiн выконвалі творчае заданне, а пасля абаранялі яго перад членамі журы.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па кераміцы і мастацкай апрацоўцы саломкі ўзнагароджаны навучэнцы ўстаной дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці:

у намінацыі «Кераміка»

дыпломам І ступеніЯўген Чайкоўскі, навучэнец Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Пратасеня Мікалай Аляксеевіч;

дыпломам ІІ ступені Лідзія Корзун, навучэнка аб’яднання па iнтарэсах «Руколепие»ДУДА «Цэнтр творчасцi, турызму i экскурсiй дзяцей i моладзi г. Жодзiна», педагог Канавалава Анастасія Яўгеньеўна;

у намінацыі «Мастацкая апрацоўка саломкі»

дыпломам ІІ ступеніАнастасія Пажыган, навучэнка Заслужанага аматарскага калектыву РБ студыі «Беларускі сувенір» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Раманеня Раіса Аляксандраўна;

дыпломам удзельніка рэспубліканскага конкурсуКацярына Бараноўская, навучэнка народнай студыі «Жытнёвы каласок» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», педагог Кудравец Таццяна Мікалаеўна.

 

Мы ганарымся пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага конкурсу!

Жадаем юным таленавітым майстрам і нашым выдатным педагогам дадатковай адукацыі далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: