Прайшла абласная выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”

26.11.2018
21 лiстапада 2018 года ў сярэдняй школе № 8 г. Жодзіна адбылося ўрачыстае завяршэнне абласной выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.

На ёй было прадстаўлена больш за 230 творчых работ навучэнцаў па наступных намінацыях: “Калядная зорка”, “Навагодняя ялінка”, “Ёлачная цацка”, “Сувенір-падарунак”, “Калядная кампазіцыя”, “Зіма ў Беларусі”, “Зімовы спорт”, “Навагодні персанаж”, “Арт-аб’ект”, “Навагодні касцюм”.

Педагогі і вучні, якiя прыехалi на выставу, мелi магчымасць абмяняцца вопытам, даведацца пра новае i цiкавае ў сучаснай творчасцi. Спецыяліст Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Вольга Мікалаеўна Кашкурэвіч, якая працавала ў складзе экспертнай адборачнай камісіі, адказала на актуальныя пытанні калег.

На мерапрыемстве прысутнiчалi начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама Вольга Iванаўна Галабародава і намеснік начальніка Наталля Міхайлаўна Дудкіна, начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння маладзёжных ініцыятыў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ірына Францаўна Шульгіна.

Усе прысутныя адзначылi важнасць выставы для папулярызацыi дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захавання народных традыцый, развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў. Яны пажадалi удзельнiкам далейшых дасягненняў i перамог.

Экспертная камiсiя выбрала лепшыя 60 работ, якiя будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе выставы-конкурсу “Калядная зорка.

Жадаем перамогі нашым юным мастакам!

Фотогалерея