Бурак Алена Міхайлаўна – настаўнік беларускай мовы i літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея” Дзяржынскага раёна.
Алена Міхайлаўна працуе ў гэтай школе з 1994 года. “Не толькі ствараць, не толькі ўмець ствараць, але i ўмець бачыць, умець пачуць тое, што ёсць на свеце, у прыродзе, вучнях” – менавіта так вызначыла яна сваё педагагічнае крэда, якое дапамагае даць кожнаму вучню iскрынку ведаў i атрымаць бяздоннае мора святла.
Алена Міхайлаўна падрыхтавала шматлікіх прызёраў раённых, абласных алімпіяд, творчых конкурсаў па беларускай мове і літаратуры. Сёння плённа шчыруюць на настаўніцкай ніве яе выпускнікі.
Распрацоўкі ўрокаў педагога друкаваліся ў навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова i літаратура”, а вершы ўвайшлі ў зборнік твораў настаўнікаў Міншчыны “Галасы роднай старонкі”.
Сярод узнагарод за шматгадовую самаадданую працу – дыпломы, ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама.
Алена Міхайлаўна – актыўны член прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі, грамадскі інспектар па ахове працы, кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні.
Але самы галоўны набытак педагога – яе надзейная i дружная сям’я. У 2005 годзе Алена Міхайлаўна ўзнагароджана ордэнам Маці. Нягледзячы на тое, што ўсе дзеці сталі дарослымі, стварылі ўласныя сем’і, яны не забываюць сцяжынкі да роднага парога. Дзеці для сваёй матулі – першыя слухачы i крытыкі, суразмоўцы i дарадцы.
Настаўнік павінен вecцi вучняў наперад, высвечваць ix веды. Таму для сапраўднага настаўніка няма нічога больш значнага i каштоўнага, чым прызнанне, якое ён чытае ў адкрытых фаліянтах дзіцячых душ – вачах...