Шматгадовы вопыт падрыхтоўкі вучняў будзе прадстаўлены на мерапрыемстве Дзмітрыем Аляксандравічам Доўгалем, дацэнтам кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Таксама адбудзецца прэзентацыя аўтарскіх дапаможнікаў для падрыхтоўкі да алімпіяды.
На семінар запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, зацікаўленыя ў павышэнні эфектыўнасці работы па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў прадметнай алімпіядзе.
Кошт навучання аднаго педагога складае 25 руб. (дваццаць пяць рублёў).
Пачатак работы ў 10.30.
Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў семінары абавязковая па тэлефоне: 8 (017) 216 97 08 (вучэбна-метадычны аддзел грамадска-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі).