Навучэнцы Беларусі і Кітая запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе

26.06.2019
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе праектаў «Беларусь і Кітай: Мост у будучыню».

Мерапрыемства накіравана на асобаснае і інтэлектуальнае развіццё маладых людзей праз выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Беларусі і Кітая ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў.

Конкурсныя работы будуць прымацца па 14 кастрычніка 2019 года.

Падрабязную інфармацыю чытайце па спасылцы.