Арганізатары мерапрыемства:
- Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці;
- аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Салігорскага райвыканкама;
- упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама;
- цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна.
Мэта правядзення фестывалю – адраджэнне і захаванне ў сучасных умовах набыткаў традыцыйнай народнай культуры, выкарыстанне ва ўстановах адукацыі і культуры ў вучэбна-выхаваўчым працэсе тэхналогій стварэння твораў народных мастацкіх промыслаў, якія вылучаюцца яркай нацыянальнай самабытнасцю.
Удзельнікамі фестывалю сталі педагогі і навучэнцы з розных мясцін Беларусі, якія займаюцца мастацтвам керамікі, ствараюць гліняную цацку. Яны прадставілі гледачам экспазіцыі сваіх лепшых работ. У час фестывалю педагогі-майстры праводзілі майстар-класы па прымяненню народных тэхналогій у стварэнні цацкі і іх выкарыстанню ў сучасных умовах, а для ўдзельнікаў-навучэнцаў адбыўся конкурс па вырабу яйка-бразготкі .
Работы удзельнікаў, прадстаўленыя на выстаўку, ацэнівала журы, у складзе якога былі прадстаўнікі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Беларускага Саюза мастакоў, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Па выніках работы журы былі ўзнагароджаны:
ў намінацыі «Гліняная цацка-бразготка»
дыплом 1 ступені – Стральчэня Арцём, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);
дыплом 2 ступені – навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Рукалепіе» ДУДА «Цэнтр творчасці, турызма і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» (педагог Канавалава А.Я.);
ў намінацыі «Гліняная цацка арнітаморфнага характару»
дыплом 2 ступені – Дзюбкін Генрых, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);
ў намінацыі «Народная традыцыйная цацка-свістулька»
дыплом 2 ступені – Чайкоўскі Яўген, навучэнец заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Пратасеня М.А.);
дыплом 3 ступені – Смоліч Ілья, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Крэатыўная лепка» ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (педагог Аўгусціновіч Т.Г.);
ў намінацыі «Сюжэтная цацка, цацка-кампазіцыя»
дыплом 3 ступені – навучэнцы народнай студыі «Гліняныя дзівосы» ДУА «Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І. Н. Стасевіча» (педагог Поршнева В.А.).
На другі дзень фестывалю ў конкурсе па вырабу яйка-бразготкі пераможцамі сталі:
дыплом 1 ступені – Канавалава Ксенія і Малькевіч Марыка, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Рукалепіе» ДУДА «Цэнтр творчасці, турызма і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна» (педагог Канавалава А.Я.);
дыплом 2 ступені – Барысоўская Анастасія і Палякова Вікторыя, навучэнкі народнай студыі «Гліняныя дзівосы» ДУА «Старадарожскі цэнтр дзіцячай творчасці “Святліца” імя І.Н.Стасевіча» (педагог Поршнева В.А.);
дыплом 3 ступені – Смоліч Ілья, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Крэатыўная лепка» ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (педагог Аўгусціновіч Т.Г.).
Віншуем пераможцаў і іх педагогаў і жадае