Напачатку верасня 2019 года ў горадзе Салігорску адбылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.
Выстава-конкурс прайшла па намінацыях: “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый”, “Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне” з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, рэгіянальных народных традыцый.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 160 індывідуальных і калектыўных работ па накірунках “Мастацкая апрацоўка саломкі” і “Кераміка” у розных відах і тэхніках керамікі і мастацкай апрацоўкі саломкі, лепшыя 60 з якіх прымуць удзел у рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам” у выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Жадаем поспехаў юным майстрам!