Семінар «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў»

11.11.2019
Сучасная беларуская літаратура вельмi разнастайная, багатая на аўтараў, творы, падзеi. Сёння кожны чытач можа знайсці «свайго» аўтара, «свой» твор – для роздуму i рэфлексii, для асалоды i iнтэлектуальна-эстэтычнай гульнi.

Трэба толькi сустрэць той самы «свой» твор i «свайго» аўтара… Як гэта зрабіць? Як сустрэцца з творам і аўтарам, як адкрыць для сябе новы мастацкі свет?

У гэтым годзе 27 лістапада на традыцыйным ужо семінары «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў» будуць разглядацца надзвычай актуальныя для нашага літаратурнага поля пытанні:

  • стан кніжнага рынку ў Беларусі;
  • вынікі сацыялагічных даследванняў чытацкай аудыторыі, попыту і запатрабаванняў сучасных чытачоў;
  • культурніцкі маркетынг; стратэгіі прамоцыі; краўндфандынг;
  • сучасныя мадэлі працы з кнігай; літаратурны блогінг.

Вядзе семінар – Людміла Камлюк-Ярашэнка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ.

Спецыяльны госць мерапрыемства – Кірыл Стаселька.

Кірыл Стаселька – беларускі празаік, навуковы супрацоўнік інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнік праекта InfographerBy, аўтар кніг “Дзіцячы маніфест” (2015) (шорт-ліст прэміі “Дэбют”, лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца), “Marginalis” (2016), “Дзевяць жыццяў Віта Морэ” (2019).

Пяты год ладзіцца гэты семінар, каб звярнуць увагу самага шырокага кола людзей на культуру чытання: што чытаюць сённяшнія пакаленні беларусаў і як гэта можа адбіцца на будучыні нашага грамадства? Што зрабіць, каб чыталі больш і чыталі больш свайго?

Падчас абмеркавання будуць прапанаваныя некалькі рэцэптаў папулярызацыі кнігачытання для прафесіяналаў і магчымасцей уключыцца ў гэты працэс для кожнага з нас.

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгiстравацца па спасылцы:  цi праз QR-код:

Кошт навучання складае 23,15 руб.

Пачатак семінара – 11.00.

Для кантактаў: 8 (017) 363 09 93 (старшы выкладчык кафедры прыватных методык агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага абласнога ІРА Таццяна Пятроўна Гуліцкая).