Завяршылася абласная выстава-конкурс “Калядная зорка”

22.11.2019
20 лiстапада 2019 года ў сярэдняй школе № 8 г. Жодзіна завяршылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

На мерапрыемстве прысутнiчалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама Вольга Уладзіміраўна Галабародава і начальнік цэнтра выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Людміла Пятроўна Тарашкевіч, якія ў сваіх прамовах адзначылi важнасць гэтай выставы для развіцця дэкаратыўна-прыкладной творчасці моладзі, неабходнасць захавання і развіцця нацыянальных традыцый, а таксама пажадалі поспехаў усім удзельнікам.

Удзельнікамі выставы-конкурсу сталі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, якія паспаборнічалі ў наступных намінацыях:

“Калядная зорка”;

“Навагодняя ялінка”;

“Ёлачная цацка”;

“Сувенір-падарунак”;

“Зімовыя святы Беларусі”;

“Беларуская зіма”;

“Зімовы спорт”;

“Навагодні персанаж”;

“Арт-аб’ект”;

“Навагодні касцюм”;

“Чароўныя карцінкі”.

Сама выстава пачала працаваць 14 лістапада, адразу, як скончыліся адборачныя регіянальныя туры, таму навучэнцы і педагогі Жодзіна атрымалі магчымасць убачыць лепшыя дзiцячыя творчыя работы з усiх раёнаў Міншчыны.

Прадстаўнiкi раёнаў Мiнскай вобласцi, якiя прыехалi на мерапрыемства, змаглі абмяняцца вопытам, даведацца пра новае i цiкавае ў сучаснай мастацкай творчасцi, што ў далейшым будзе садзейнiчаць развiццю дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей і моладзі, рэалізацыi іх творчых здольнасцяў.

Абласное журы выставы-конкурсу выбрала лепшыя 60 работ, якiя будуць прадстаўлены для ўдзелу ў XXІІІ рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, якая пачнецца ў снежні 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Творчасці і натхнення юным мастакам і іх таленавітым педагогам!

Фотогалерея: