Вучні Міншчыны атрымалі 23 дыпломы на рэспубліканскай выставе “Калядная зорка”

31.01.2020
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта гэтага традыцыйнага мерапрыемства, якое прайшло 25 студзеня 2020 года, – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных беларускіх традыцый, выяўленне і падтрымка юных мастакоў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Мінская вобласць на рэспубліканскай выставе была прадстаўлена лепшымі 60 работамі, адабранымі на абласным этапе.

У выніку пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі навучэнцы з 12 раёнаў Міншчыны і г. Жодзіна.

Па выніках XXIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” ўзнагароджаны:

у намінацыі “Арт-аб’ект”:

дыпломам І ступені – Музычкіна Яўгенія, Лубачкіна Аляксандра, навучэнкі ДУА “Гімназія № 1 г. Жодзіна” (педагог Галіна Стэфанаўна Папавіцкая);

у намінацыі “Беларуская зіма” перамогу святкавалі:

дыплом ІІІ ступені – Грышкевіч Паліна, Торапава Аляксандра, навучэнкі ДУА “Беларускамоўная гiмназiя № 2 г. Барысава” (педагог Вольга Мікалаеўна Вафіна);

у намінацыі “Зімовы спорт” узнагароды атрымалі:

дыплом І ступені – Стыдзель Васіліна, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна (педагог Надзея Віктараўна Жогаль);

дыплом ІІ ступені – Гарміновіч Каетан, навучэнец ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна” (педагог Чэслаў Міхайлавіч Зялёнка);

у намінацыі “Зімовыя святы Беларусі” ўзнагароды атрымалі:

дыплом І ступені – Жукоўскі Ягор, навучэнец ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня ” (педагог Мушэг Саядавіч Саядзян);

дыплом І ступені – Карсюк Яна, Махнач Яна, Язерская Валерыя, Чэркас Валянціна, навучэнкі ДУА “Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагогі: Вікторыя Юр’еўна Ладыга, Анастасія Валер’еўна Хацяноўская, Святлана Сцяпанаўна Шчарбачэня, Крысціна Мікалаеўна Шэлег);

дыплом ІІ ступені – Папова Дана, Папова Ангеліна, навучэнкі ДУА “Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (педагог Наталля Міхайлаўна Маслава);

дыплом ІІІ ступені – Гардзеева Ксенія, навучэнка ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Аксана Іванаўна Кныш);

у намінацыі “Калядная зорка” ўзнагароджаны:

дыплом І ступені – Пешкур Ілья, навучэнец ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна” (педагог Таццяна Пятроўна  Пархамчук);

дыплом ІІ ступені – Варабей Паліна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Салігорска” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец);

У намінацыі “Навагодняя ёлка” ўзнагароджаны:

дыпломам ІІ ступені – Самаль Ілья, навучэнец ДУА “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” (педагог Сяргей Сяргеевіч Рыжэвіч);

дыпломам ІІІ ступені – Варашкевіч Васіліна, Рудзяк Вікторыя, навучэнкі ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска” (педагог Анжэла Леанідаўна Слебава);

у намінацыі “Навагодні персанаж”:

дыплом І ступені атрымала Канавалава Ксенія, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” (педагог Таццяна Вітальеўна Міхаленя);

дыплом ІІІ ступені – Шкляева Віялета, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” (педагог Анастасія Яўгеньеўна Канавалава);

у намінацыі “Навагодні касцюм” ўзнагароджаны:

дыплом ІІІ ступені – Ключановіч Руслана, Чэкун Паліна, навучэнкі ДУДА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Марыя Уладзіміраўна Кісель);

у намінацыі “Сувенір-падарунак” ўзнагароды атрымалі:

дыплом І ступені – Даўгаленка Кацярына, Сутырына Марыя, Пайко Соф’я, Кільчэўская Ганна, Жураўлевіч Ілона, Гандзецкая Аліна, Шагун Алекса, Адамовіч Мілана, Лагуценка Пелагея, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Алена Парфёнаўна Дамарад);

дыплом І ступені – Цішкевіч Віялета, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец);

дыплом ІІ ступені – Худаешка Нэлі, Крышкавец Мікалай, Ігнатовіч Глеб, Крывы Арцём, Шэнец Кацярына, Капцава Ганна, навучэнцы ДУА “Гiмназiя № 1 г. Барысава” (педагог Галiна Фёдараўна Савiцкая);

дыплом ІІ ступені – Рабінкова Кацярына, Грэцкая Ліна, навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна” (педагог Людміла Віктараўна Размысловіч);

дыплом ІІІ ступені – Сідаровіч Эльвіра, Васілевіч Ульяна, Уласевіч Аляксей, Філатава Дзіяна, навучэнцы ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Жанна Іванаўна Пудава);

дыплом ІІІ ступені – Хількевіч Паліна, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна” (педагог Таццяна Віктараўна Чацверніна);

дыплом ІІІ ступені – Чайкоўскі Яўген, навучэнец ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Мікалай Аляксеевіч Пратасеня);

у намінацыі “Чароўныя карцінкі”:

дыплом ІІ ступені атрымала Байко Валерыя, навучэнка ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці” (педагог Кацярына Аляксандраўна Бугарэвіч).

 

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: