21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2020
Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, якое заснавана ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Мэтамі свята з’яўляюцца захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Image0000112121212

Падчас вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія адбываліся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, вучні ўстаноў адукацыі Міншчыны прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе.

13 лютага школьнікі Міншчыны былі запрошаны ў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, дзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Школы юнага лінгвіста, прэзентацыя новых слоўнікаў. У рамках вучэбных збораў для алімпіёнікаў таксама адбылося наведванне Літаратурнага музея П. Броўкі, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У Міжнародны дзень роднай мовы заклікаем усіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца. Няхай сярод нас стане шмат людзей, якія размаўляюць па-беларуску!»

Фотогалерея: