Слуцкія школьнікі далучыліся да акцыі «Чысты лес»

01.04.2020
З 28 сакавіка ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Чысты лес», прысвечаная Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі.

У ёй бяруць удзел тысячы беларусаў, якія хочуць, каб нашы лясы былі чыстымі і дагледжанымі. 

Да акцыі далучыліся навучэнцы і педагогі Гольчыцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна, якія актыўна папрацавалі на ўборцы смецця ўздоўж трасы Гарадзішча – Жылін Брод. Валанцёры, узброіўшыся мяшкамі, збіралі пластык, шкло і паперу, якія тут пакінулі пасля сябе людзі падчас адпачынку.

Нагадаем, Тыдзень лесу праходзіць у нашай краіне з 28 сакавіка па 4 красавіка.

Па матэрыялах газеты “Слуцкі край”