Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

02.06.2020
У маі 2020 года падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) пераможцамі сталі:

Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”, – дыплом 1-й ступені (Пётр Прыходзька, “Твая мова”);

Паліна Вашкевіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа імя У. А. Крыштопенка п. Крупскі” Крупскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Пімен Панчанка, “А мову ледзь не затапталі”);

Станіслаў Сашко, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 2-й ступені (Максім Танк, “Журавель і чапля”);

Таісія Галова, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”, – дыплом 2-й ступені (Якуб Колас, “Савось-распуснік”);

Глеб Аўчароў, навучэнец ДУА “Азярыцкаслабадская сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кандрат Крапіва, “Дзіця, вожык, змяя”);

Крысціна Варапай, навучэнка ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Дзяржынска”, – дыплом 3-й ступені (Алена Янкоўская, “Белыя…”);

Валерыя Рахоўская, навучэнка ДУА “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”, – дыплом 3-й ступені (Анатоль Грачанікаў, “Крывавая балада”).

У 2-й узроставай катэгорыі (5-6 класы) перамаглі:

Максім Вараб’ёў, навучэнец ДУА “Гімназія г. Клецка”, – дыплом 1-й ступені (Якуб Колас, урывак з паэмы “Новая зямля”);

Кірыл Кучынскі, навучэнец ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”, – дыплом 2-й ступені (Васіль Вітка, “Доктар Нос”);

Ганна Ількевіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі”, – дыплом 2-й ступені (беларуская народная казка “Ганарыстая варона”);

Сафія Дадака, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Любані”, – дыплом 3-й ступені (Алена Масла, “Зорачка”);

Арцём Пасініцкі, навучэнец ДУА “Трасцянецкая сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Кірыл Азімка, “Помні, братка!”);

Сабрына Сабалеўская, навучэнка ДУА “Цімкавіцкая сярэдняя школа імя Кузьмы Чорнага” Капыльскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Бельскі, “Ляцеў бусел з кірмашу”).

У 3-й узроставай катэгорыі (7-8 класы) перамогу святкуюць:

Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, – дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “На Беларусі Бог жыве”);

Ксенія Баршчэўская, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 22 г. Барысава”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Беларуская песня”);

Серафіма Давыдзенка, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска”, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, “Мара Скарыны”);

Вікторыя Пунжэль, навучэнка ДУА “Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Пухавіцкага раёна, – дыплом 3-й ступені (Алесь Салавей, “Маці сына чакала з вайны”);

Арсеній Астаповіч, Захар Прыбыш, навучэнцы ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (“Кулінарная балада”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі, паводле твораў Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Васіля Голуба, Пімена Панчанкі);

Мілана Галанцова, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска”, – дыплом 3-й ступені (Аркадзь Куляшоў, “Маці”).

У4-й узроставай катэгорыі (9-10 класы) перамаглі:

Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна”, – дыплом 1-й ступені (Сяргей Грахоўскі, “Душа”);

Мікіта Сівец, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно”, – дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Мова”);

Аляксей Ляшковіч, навучэнец ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, “Раздум перад кніжнай паліцай”);

Павел Пракаповіч, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, – дыплом 2-й ступені (Ніл Гілевіч, “Ты кажаш, я не ведаю вайны”);

Алеся Драгун, навучэнка ДУА “Гімназія-інтэрнат г. Мядзела”, – дыплом 3-й ступені (Алесь Бачыла, “Матчына мова”);

Глеб Маісеенка, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна, – дыплом 3-й ступені (Эдуард Валасевіч, “Іншаземец”).

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на завочным паўфінале рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені 2020 года.

Віншуем нашых юных чытальнікаў і іх педагогаў!

Жадаем Насці Шаплыка, Максіму Вараб’ёву, Максіму Губанаву і Даніілу Емельянаву поспехаў на рэспубліканскім этапе!