У спаборніцтвах, якія прайшлі ў гэтым годзе ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі. Яны чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.
Перамаглі ў паўфінале і юныя чытальнікі Міншчыны. У фінале конкурсу, які адбудзецца ў канцы жніўня 2020 года ў горадзе Мінску, цэнтральны рэгіён прадставяць:
Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна” з вершам Пятра Прыходзькі “Твая мова” (педагог Тамара Яўгеньеўна Статкевіч);
Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, з творам Уладзіміра Караткевіча “На Беларусі Бог жыве” (педагог Алена Раманаўна Шабуня);
Данііл Емяльянаў, навучэнец ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна” з вершам Сяргея Грахоўскага “Душа” (педагог Святлана Мікалаеўна Ральцэвіч).
Віншуем з перамогаю! Жадаем Насці, Максіму і Даніілу поспехаў
у фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!