ІIІ адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы»

04.02.2021
Фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы» праводзіцца па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Гродна» пры падтрымцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Задачамi конкурсу з'яўляюцца папулярызацыя беларускай народнай і аўтарскай музыкі, выяўленне таленавітых выканаўцаў, аказанне ім дапамогі і падтрымкі ў самарэалізацыі.

У мерапрыемстве прымаюць удзел салісты і ансамблі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізаваны факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці. Узрост удзельнiкаў – 1–9 клас.

Пра ўдзел у фестывалю-конкурсу магчыма даведацца на сайце УА «Сярэдняя школа № 18 г. Гродна».