У мерапрыемстве прынялі ўдзел 93 навучэнцы 1–10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.
У склад журы конкурсу ўвайшлі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі вядомыя паэты і пісьменнікі Таццяна Каленік, Таццяна Дашкевіч, Сяргей Клімковіч, дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:
ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):
Мілана Хамічонак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (беларуская народная казка “Ганарыстая варона”);
Станіслаў Сашко, навучэнец ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна, дыплом 2-й ступені (Уладзімір Дубоўка, “Дасціпны певень”);
Крысціна Варапай, навучэнка ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”, дыплом 2-й ступені (Аксана Хацкевіч, “Мой край”);
Валерыя Шыпеніна, навучэнка ДУА “Гімназія № 3 г. Салігорска”, дыплом 3-й ступені (Якуб Колас, “На полі вясна”);
Ульяна Гунько, навучэнка ДУА “Рубяжэвіцкая сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна, дыплом 3-й ступені (Рыгор Кобец, “Лясны лазарэт”);
ў 2-й узроставай катэгорыі (5–6 класы):
Анастасія Шаплыка, навучэнка ДУА “Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна”, дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “На Беларусі Бог жыве”);
Сафія Якімовіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка”, дыплом 2-й ступені (Ларыса Геніюш, “Мая мова”);
Дар’я Грынёк, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” Пухавіцкага раёна, дыплом 2-й ступені (Еўдакія Лось, “Дзяўчаты мінулай вайны”);
Глеб Рыбалт, навучэнец ДУА “Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мядзельскага раёна, дыплом 3-й ступені (Васіль Жуковіч, “Беларус”);
Максім Ляпешка, навучэнец ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” Мінскага раёна, дыплом 3-й ступені (Васіль Вітка, “Доктар Нос”);
ў 3-й узроставай катэгорыі (7–8 класы):
Арсеній Астаповіч, навучэнец ДУА “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна, дыплом 1-й ступені (Пімен Панчанка, “Футбол”);
Аляксей Рэут, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Барысава”, дыплом 2-й ступені (Кандрат Крапіва, “У току”);
Яўгенія Трухан, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Любані”, дыплом 2-й ступені (Сяргей Грахоўскі, “Табе зайздросціць сонца”);
Марыя Жолудзева, навучэнка ДУА “Бярэзінская гімназія”, дыплом 3-й ступені (Пімен Панчанка, “Белыя яблыні”);
Вераніка Сівіцкая, навучэнка ДУА “Сырмежскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа” Мядзельскага раёна, дыплом 3-й ступені (Ірына Багдановіч, “Запаведнае”);
Марыя Богдан, навучэнка ДУА “Крупская раённая гімназія”, дыплом 3-й ступені (Данута Бічэль, “Роднае слова”);
ў 4-й узроставай катэгорыі (9–10 класы):
Андрэй Роўда, навучэнец ДУА “Нарацкая сярэдняя школа № 2” Мядзельскага раёна, дыплом 1-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “У векавечнай бацькаўшчыне клёны”);
Максім Губанаў, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Беларуская песня”);
Серафіма Давыдзенка, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска”, дыплом 2-й ступені (Пімен Панчанка, “Рускаму брату”);
Вікторыя Пунжэль, навучэнка ДУА “Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Пухавіцкага раёна, дыплом 3-й ступені (Сяргей Законнікаў, урывак з паэмы “Чорная быль”);
Павел Траян, навучэнец ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”, дыплом 3-й ступені (Кандрат Крапіва, “Дзед і баба”).
Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году народнага адзінства.
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!
Жадаем Мілане Хамічонак, Насці Шаплыка, Арсенію Астаповічу
і Андрэю Роўдзе поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!