Літаратурны конкурс «Беларускі салавей»

26.08.2021
Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс «Беларускі салавей».

'Далучыцца да конкурсу «Беларускі салавей» могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца ў перыяд з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: «Салавей», «Сярэбраная табакерка», «Бондар», «На Каляды к сыну».

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» і непасрэдна на старонцы літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей» па спасылцы.