У Слуцкім каледжы сустракалі ўдзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

06.09.2021
У рамках Дня беларускага пісьменства ў Слуцкім дзяржаўным каледжы адбылася сустрэча ўдзельнікаў XXVIII Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая па традыцыі праходзiць па розных рэгіёнах Беларусі.

Членаў экспедыцыі, прадстаўнікоў духавенства, творчай і навуковай інтэлігенцыі, шчыра вітаў дырэктар каледжа Барыс Браніслававіч Блахін. Падчас нарады ў навучвальнай установе асветлены асаблівасці святынь зямлі беларускай і святынь канкрэтных мясцін.

Навучэнцы і педагогі каледжа прадставілі праекты па грамадзянска-патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні, а таксама правялі экскурсію па гісторыка-краязнаўчым музеі, лабараторыях, майстэрнях і творчым пляцоўках.

Фотогалерея: