Роднае слова, табой я багаты...

17.11.2021
Роднае слова, табой я багаты... Так пісаў настаўнік і паэт Іван Лашутка. У дзень яго нараджэння – 10 лістапада – у сярэдняй школе № 3 г. Вілейкі Мінскай вобласці, дзе Іван Іосіфавіч доўгі час працаваў, прайшлі літаратурныя чытанні «Музыка слова».

Мерапрыемства прайшло ў класе-музеі паэта, што размяшчаецца ў школе. Падрыхтавалі і правялі літаратурныя чытанні Таццяна Захарыч, дырэктар эстэтычнага цэнтра выхавання, былая вучаніца Івана Лашуткі, і дачка паэта Лілія Твярдоўская, настаўніца гэтай школы. На сустрэчу прыйшлі вучні шостых і другіх класаў, супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя Ганны Новік, людзі, якія любяць і памятаюць паэта.

Светла-журботная і такая блізкая сэрцу мелодыя песні «Край верасовы», якую на словы Івана Лашуткі напісаў вілейскі кампазітар Аляксандр Высоцкі, адкрыла сустрэчу, запрасіла да размовы. Прысутных вітала Таццяна Захарыч, якая пазнаёміла ўсіх з новым дыскам «Барвовае лісце», выпушчаным нядаўна калектывам аўтарскай песні «Элегія». На ім ёсць і песні на словы Івана Лашуткі

Фотогалерея: