Конкурс чытача «Дзяцінства – выдатная пара!» прайшоў у Хатлянскім дзіцячым садзе

26.11.2021
Кожнае дзіця індывідуальнае, непаўторнае і кожнае мае патрэбу ў прызнанні. У адпаведнасці з гадавым планам работы, з мэтай павышэння якасці работы з дашкольнікамі па выкарыстанні дзіцячай кнігі ў іх пазнавальным, маўленчым і мастацка-эстэтычным развіцці, для развіцця выразнага чытання і артыстычнасці, фарміравання актыўнага маўлення ў Дзяржаўнай ўстанове дашкольнай адукацыі «Хатлянскі дзіцячы сад» Уздзенскага раёна прайшоў конкурс чытача «Дзяцінства – выдатная пара!».

З ранняга дзяцінства педагогі дзіцячага саду закладваюць любоў да мастацкага слова ў нашых выхаванцаў. Паэзія пашырае ўяўленні аб навакольным свеце, развівае ўменне дакладна адчуваць мастацкую форму, мелодыю і рытм роднай мовы. Паэтычныя творы выклікаюць у дзяцей эмацыйны водгук. Чытанне і завучванне вершаў дазваляе вырашаць задачы фарміравання гукавой культуры маўлення.

Выхаванцы дашкольных груп і групы 1 класа прынялі актыўны ўдзел у конкурсе чытачоў. Каб дзеці нашы не стамляліся і не гублялі эмацыянальны інтарэс на працягу мерапрыемства, педагог Аўсяннікава Таццяна Уладзіміраўна арганізоўвала дынамічныя і музычныя паузы.

Прысутных гасцей і выхаванцаў уразіла тэатральнае прадстаўленне казкі «Страказа і муравей», якая была падрыхтавана педагогам Аўсяннікавай Т.У. і выхаванцамі груп. Падрыхтаваныя касцюмы, афармленне сюжэта, наяўнасць атрыбутаў, падрыхтоўка дзяцей гаворыць аб творчым падыходзе педагога да правядзення конкурсу і прафесійных якасцях. Удзельнікі чыталі вершы на беларускай мове на розную тэматыку. Пры выкананні твора кожны выхаванец паказаў эмацыйнасць выканання, артыстычнасць і мілагучнасць роднай мовы. Уменне інтанацыяй і жэстам перадаць сваё стаўленне да зместу верша атрымалася ў кожнага ўдзельніка: Аўсяннікавай Любы, Цімахавец Ганны, Статкевіча Арцёма, Валанцэвіча Назара, Доўмата Данілы, Сяўзюк Анжалікі, Зянькевіч Вікторыі, Ходан Ксеніі. Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў падарунак і Дыплом. Аднак конкурс ёсць конкурс і Дыплом пераможца атрымала самая маленькая ўдзельніца – Цімахавец Ганна, якая прачытала верш «Беларусачка».

 

Алена Канстанцінаўна Лавышык,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці,

Хатлянскі дзіцячы сад

Фотогалерея: