У Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў Дзень навукі

02.12.2021
2 снежня ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў Дзень навукі па тэме «Кола этнакультурнага балансу педагога»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедр і метадысты вучэбна-метадычных аддзелаў установы адукацыі.

Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Мінскага абласнога ІРА, кандыдат педагагічных навук, раскрыла перад калегамі праблему выкарыстання этнакультурных адукацыйных тэхналогій у сучаснай адукацыйнай прасторы.

У ходзе мерапрыемства разглядаліся наступныя пытанні: этнічная культура, этнапедагігацыя адукацыі, сістэма этнакультурных адукацыйных тэхналогій.

Для ўдзельнікаў прайшоў майстар-клас па выкарыстанні этнатэхналогій у адукацыйным працэсе. Выкладчыкі і метадысты прынялі ўдзел у абмеркаванні зместу і асаблівасцей этнакультурнай адукацыі ў Мінскай вобласці.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі ацанілі асабістае кола этнакультурнага балансу.

Фотогалерея: