Віншуем пераможцаў абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

30.05.2022
Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды «На шляху да поспеху» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», якая адбылася 4 мая 2022 г.

У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 999 навучэнцаў VI–VIII класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Пераможцамі сталі 97 навучэнцаў.

Віншуем пераможцаў і іх педагогаў! Жадаем новых поспехаў усім удзельнікам!

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ.