Пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу, таленавітыя юныя чытальнікі нашай краіны прыехалі ў Мінск, каб паказаць сваю павагу да беларускай літаратуры, свой артыстызм і майстэрства падчас выканання літаратурных твораў.
Міншчыну на мерапрыемстве прадставілі нашыя лепшыя выканаўцы па выніках абласнога этапа:
Сарган Марыя, навучэнка ДУА «Гімназія г. Дзяржынска», з вершам Ніны Галіноўскай «Мае казкі»;
Кашыцкi Данiiл, навучэнец ДУА «Сноўская сярэдняя школа» Нясвіжскага раёна, з урыўкам з паэмы «Чорная быль» Сяргея Законнікава;
Ляпешка Максім, навучэнец ДУА «Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы» Мінскага раёна, з творам Кандрата Крапівы «Мядзведзь і два зайцы»;
Губанаў Максім, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы», з урыўкам з аповесці «Апошнія і першыя» Барыса Сачанкі.
Членамі журы была адзначана высокая падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў, а лаўрэатам конкурсу стаў Максім Губанаў з горада Стоўбцы.
Урывак з аповесці Барыса Сачанкі ў выкананні Максіма Губанава пра нязгойныя раны вайны, пра страты і надзеі ўразіў да глыбіні душы ўсіх слухачоў.
Максім Губанаў будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на Свяце беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца ў верасні 2022 года.
Віншуем Максіма з перамогаю!
Жадаем творчага натхнення і поспеху на заключным рэспубліканскім этапе!