Рыхтуемся да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

14.12.2018
12 снежня 2018 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Арганізацыя сеціўнага ўзаемадзеяння вучняў для падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды».

 

У мерапрыемстве ўдзельнічалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага раёнаў, а таксама з Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча і Мінскай абласной школы-вучылішча алімпійскага рэзерву.

Пра плённы вопыт работы з высокаматываванымі вучнямі настаўнікам Міншчыны распавёў Дзмітрый Аляксандравіч Доўгаль, дацэнт кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  А. А. Куляшова.

Настаўнікі, зацікаўленыя ў павышэнні эфектыўнасці работы па падрыхтоўцы вучняў да прадметнай алімпіяды, абмеркавалі асобныя аспекты выкарыстання лінгвакультуралагічнага падыходу, кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў па мове і літаратуры ў рабоце з вучнямі-алімпіёнікамі. Без увагі не засталіся і пытанні арганізацыі сеціўнага ўзаемадзеяння вучняў, аўтарская методыка Доўгаля Д.А. падрыхтоўкі да стварэння водгуку на мастацкі твор, а таксама прэзентаваныя ім дапаможнікі для падрыхтоўкі да алімпіяды.