Тыдзень роднай мовы на Салігоршчыне

22.09.2022
З 19 па 23 верасня на Салігоршчыне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы.

У рамках правядзення Тыдня роднай мовы ў ДУА “Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна” ў музеі «Пісьменнікі Салігоршчыны» прайшла экскурсія “Аб родным краі роднай мовай”. Навучэнцы школы ажыццявілі экскурсію ў Чыжэвіцкую Свята-Пакроўскую праваслаўную царкву.

Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Салігорска” выпрабавалі сілы ў квэст-гульні “Фальклор, фальклор – гуляй народ”.

У ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Салігорска” навучэнцы правялі марафон выканання беларускіх песень, анлайн-чэлендж “Льецца мова”, майстар-клас “Гучы, беларуская мова!”, стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

У ДУА “Драчаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Салігорскага раёна” была праведзена квэст-гульня “Беларусь – мая маці і мова”, у час якой вучні праявілі сваю эрудыцыю і таленты, веданне беларускіх нацыянальных страў, беларускіх гульняў, прадэманстравалі сцэнічнае майстэрства. У канцы свята ўсіх удзельнікаў гульні чакаў смачны абед з беларускіх дранікаў і смачных напояў.

Вучні ДУА «Пясчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна» ўдзельнічалі ў конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, у віртуальнай экскурсіі па памятных мясцінах Беларусі. Дзеці з задавальненнем стваралі воблакі слоў.

У ДУА “Старобінская сярэдняя школа Салігорскага раёна” прайшла экскурсія ў музейны пакой народнай артысткі СССР Г.К.Макаравай, для усіх вучняў школы арганізаваны флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”.

Праграма вельмі насычаная. Усе вучні могуць праявіць свае здольнасці.

Фотогалерея: