Прадстаўнікі Мінскай вобласці – пераможцы V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”

26.12.2018
14 снежня ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.

Усяго на конкурс  паступіла 315 работ, з іх 289 былі прыняты на разгляд. Дыпломы пераможцаў атрымалі 129 удзельнікаў, сярод якіх 18 – прадстаўнікі Мінскай вобласці.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны:

у намінацыі “Край мой родны, край прыгожы”

дыпломам І ступені – Ахрыменя Кацярына Іванаўна, вучаніца  ДУА “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна” (кіраўнік – Рамашка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

дыпломам ІІ ступені Пашкоўская Алеся Дзмітрыеўна, вучаніца ДУА “Гімназія г. Клецка” (кіраўнік – Макрэцкая Жанна Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

дыпломамі ІІІ ступені:

Быба Наталля Мікалаеўна, вучаніца ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” (кіраўнік – Гвозд Валянціна Леанідаўна, загадчык гісторыка-краязнаўчага музея);

Ісакава Валянціна Юр’еўна, вучаніца ДУА “Пагосцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” (кіраўнік – Кіршанкова Іна Мікалаеўна, настаўнік замежнай мовы);

Койка Ірына Сяргееўна, вучаніца ДУА “Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Клецкага раёна”  (кіраўнік – Рамашка Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Курыловіч АляксейПыжык Паліна, вучні ДУА “Акцябрская базавая школа імя Васіля Віткі” Слуцкага раёна  (кіраўнікі – Бенідзіктовіч Марына Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і Долбік Таццяна Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў);

Лайкоў Уладзімір Піліпавіч, настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”;

Лобан Ангеліна Аляксандраўна, вучаніца ДУА “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Клецкага раёна” (кіраўнік – Муравейка Ірына Сяргееўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);

Мазоль Крысціна Міхайлаўна, вучаніца ДУА “Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” (кіраўнік – Сніцарэнка Валянціна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Маляўка Аліна Алегаўна, вучаніца ДУА “Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа” (кіраўнік – Паплаўская Ірына Станіславаўна, настаўнік беларускай мовы і  літаратуры);

Мархель Ігар Вадзімавіч, вучань ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” (кіраўнік – Зізіка Вера Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);

Міхаленя Даніла Аляксеевіч, вучань ДУА “Пагосцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” (кіраўнік – Міхаленя Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Сенька Крысціна Аляксандраўна, вучаніца ДУА “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” (кіраўнік – Пазняк Ірына Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

у намінацыі “Турыстычныя маршруты маёй малой радзімы”

дыпломамі ІІ ступені:

Карпіевіч Аліна Дзмітрыеўна, вучаніца ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2” (кіраўнікі – Цітко Жанна Георгіеўна, настаўнік гісторыі; Будавей Анжаліка Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Усачова Анастасія Андрэеўна, вучаніца ДУА “Пагосцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” (кіраўнік – Дудзенка Ларыса Леанідаўна, настаўнік геаграфіі);

дыпломам ІІІ ступені – Даніленка Арцём Уладзіміравіч, вучань ДУА “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна” (кіраўнік – Макуцэвіч Алена Генадзьеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);

у намінацыі “З гісторыі майго роду”

дыпломамі ІІІ ступені:

Дубаневіч Іван Андрэевіч, вучань ДУА “Людвіноўская сярэдняя школа” Вілейскага раёна (кіраўнік – Дубаневіч Людміла Браніславаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры);

Корбут Уладзіслаў Дзмітрыевіч, навучэнец ДУА “Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” (кіраўнік – Кісель Галіна Іванаўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры).

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!