Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет»

22.05.2023
Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет», якая праходзіла 28 красавіка 2023 года.

У алімпіядзе спаборнічалі 466 вучняў 4-ых класаў Мінскай вобласці. Удзельнікі адказвалі за 1 гадзіну амаль на 100 пытанняў. Чацвёртакласнікам прыйшлося прадэманстраваць свае веды па ўсім курсе «Мая Радзіма – Беларусь». Пераможцаў і іх настаўнікаў чакаюць прэзенты ад выдавецта ТДА «Аверсэв».

Жадаем усім новых перамог!

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ