Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”

29.05.2023
26 мая 2023 года падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 92 навучэнцы 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: паэт, член Беларускага саюза журналістаў і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Юр’евіч Малахоўскі (старшыня); галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава; пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч; дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

  • Марыя Сарган, навучэнка ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”, дыплом 1-й ступені (Пятрусь Броўка, “Спакуса”);
  • Ганна Жуковіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Барысава”, дыплом 2-й ступені (Артур Вольскі, “Жывая граматыка”);
  • Руслана Вараб’ёва, навучэнка ДУА “Мачулішчанская сярэдняя школа імя Героеў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В.” Мінскага раёна, дыплом 2-й ступені (Ніна Галіноўская, “Ведай сваё месца”);
  • Ева Клімовіч, навучэнка ДУА “Клецкая сярэдняя школа № 2”, дыплом 3-й ступені (Авер’ян Дзяружынскі, “Добрае сэрца”);
  • Арына Ванзонак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лагойска”, дыплом 3-й ступені (Сяргей Дзяргай, “Ракі”);
  • Паліна Кавалёнак, навучэнка ДУА “Крывіцкая сярэдняя школа” Мядзельскага раёна, дыплом 3-й ступені (Алесь Звонак, “Гарбуз”).

Другая ўзроставай катэгорыя (5-6 класы):

  • Дар’я Рыжковіч, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна”, дыплом 1-й ступені (Сяргей Грахоўскі, “Каля вогнішча”);
  • Анастасія Макась, навучэнка ДУА “Рубяжэвічская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна, дыплом 2-й ступені (Таццяна Прышчэпава, “Апельсінавы настрой”);
  • Дыяна Корж, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Салігорска”, дыплом 2-й ступені (Якуб Колас, “Раніца ў нядзельку”);
  • Ганна Дрозд, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Старыя Дарогі”, дыплом 3-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Сплятайце рукі!”);
  • Дар’я Сулім, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Г. Л. Сячко”, дыплом 3-й ступені (Іван Муравейка, “Як размаўляюць звяры і птушкі”);
  • Сямён Паўловіч, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. г. п. Гарадзея” Нясвіжскага раёна, дыплом 3-й ступені (Ганна Ліпчанская, “Дамавік”).

Трэцяя ўзроставая катэгорыя (7-8 класы):

  • Марыя Андрыеўская, навучэнка ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Генадзь Бураўкін, “Якое шчасце…”);
  • Кацярына Цупа, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы”, дыплом 2-й ступені (Аркадзь Куляшоў, “Балада аб чатырох заложніках”);
  • Максім Вараб’ёў, навучэнец ДУА “Гімназія г. Клецка”, дыплом 2-й ступені (Янка Сіпакоў, “Урок (Сербская балада)”);
  • Паліна Шылько, навучэнка ДУА “Шаршунская сярэдняя школа” Мінскага раёна, дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Беларуская песня”);
  • Яна Таўгень, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Валожына”, дыплом 3-й ступені (Янка Брыль, “Калыска”);
  • Сафія Якімовіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Слуцка”, дыплом 3-й ступені (Таццяна Дзям’янава, “Сцішэлі водгукі вайны”);
  • Марыя Храловіч, навучэнка ДУА “Крывіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”, дыплом 3-й ступені (Максім Багдановіч, “Ціхі вечар: знікнула спякота…”).

Чацвёртая ўзроставая катэгорыя (9-10 класы):

  • Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Максім Багдановіч, “Над морам”);
  • Ангеліна Кушаль, навучэнка ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна”, дыплом 2-й ступені (Уладзімір Караткевіч, “Дзе мой край?”);
  • Марыя Анікіна, навучэнка ДУА “Мар’інагорская гімназія” Пухавіцкага раёна, дыплом 2-й ступені (Генадзь Бураўкін, “Люблю свой край, зялёны і спакойны”);
  • Ульяна Таманава, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя С. Ф. Рубанава г. Слуцка”, дыплом 3-й ступені (Генадзь Бураўкін, “Якога колеру вайна”);
  • Кірыл Андрушкевіч, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя П. І. Купрыянава г. Жодзіна”, дыплом 3-й ступені (Сяргей Законнікаў, “Хатынь”);
  • Надзея Драко, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага”, дыплом 3-й ступені (Міхась Калачынскі, “На мінскіх вуліцах”).

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.

Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю!

Жадаем Марыі Сарган, Дар’і Рыжковіч, Марыі Андрыеўскай

і Марыі Рак поспехаў на рэспубліканскім этапе конкурсу!