Завяршыўся Рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”

23.08.2023
22 жніўня 2023 года ў Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У фінале конкурсу спаборнічалі 17 лепшых юных чытальнікаў з усёй краіны, якія сталі пераможцамі паўфіналу.

Выступленне ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубронак”, памятнымі падарункамі.

Па выніках рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны:

Марыя Сарган, навучэнка ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” (педагог Ганна Міхайлаўна Мірон) – дыпломам I ступені ў 1-й узроставай катэгорыі;

Дар’я Рыжковіч, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці, турызму і экскурсій дзяцей і моладзі г. Жодзіна” (педагог Кацярына Сяргееўна Лушчык) – дыпломам II ступені ў 2-й узроставай катэгорыі;

Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” (педагог Людміла Міхайлаўна Яцэвіч) – дыпломам III ступені ў 4-й узроставай катэгорыі.

Тэлеверсію фіналу можна будзе ўбачыць у Дзень беларускага пісьменства на СТВ.

Мы ганарымся нашымі ўдзельнікамі, якія годна прадставілі Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе!

Віншуем юных чытальнікаў і іх таленавітых педагогаў, жадаем далейшых творчых поспехаў у новым навучальным годзе!

 

Фотогалерея: