Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў

10.10.2023
Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту, адбудуцца 12–13 кастрычніка 2023 года.

Мэта правядзення рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў: удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім рэлігійным аб’яднаннем «Беларуская Праваслаўная Царква», Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай царквы.

У рамках праграмы рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў запланавана работа секцый: «Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння»; «Сакральная культура: матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці праваслаўнага краязнаўства».

У мерапрыемстве прымуць удзел навучэнцы і педагагічныя работнікі Барысаўскага, Капыльскага, Любанскага, Маладзечанскага, Слуцкага і Уздзенскага раёнаў.

Пажадаем ім поспехаў і новых адкрыццяў!