Школа творцаў запрашае!

30.11.2023
Школа юнага пісьменніка ХХІ стагоддзя адкрыла новы сезон на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Далучыцца да нашых сустрэч могуць усе жадаючыя вучні 9–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узлёт да вышынь натхнення і філалагічнай навукі пачынаецца тут: 8 з 18 Народных пісьменнікаў краіны вучыліся або выкладалі ў нас!

У Школе юнага пісьменніка маладыя таленты пазнаёмяцца са знакамітымі творцамі на майстар-класах, набудуць вопыт ацэньвання мастацкіх тэкстаў, змогуць друкавацца ў часопісах, альманахах, штотыднёвіках Рэспублікі Беларусь, у выданнях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, знойдуць новых сяброў.

Кожны, хто паспяхова пройдзе навучанне ў Школе юнага пісьменніка, атрымае пасведчанне.

Заняткі будуць праводзіцца вочна (Мінск, вул. Карла Маркса, 31, кафедра гісторыі беларускай літаратуры) і дыстанцыйна. Навучанне бясплатнае. Звесткі пра заняткі – у адпаведных анонсах на сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Дадатковая інфармацыя пра школу і рэгістрацыя (для тых, хто яшчэ не зарэгістраваўся як вучань школы) па наступных спасылках: спасылка 1спасылка 2.

Прыклад online “разбору творчых палётаў” глядзіце, калі ласка, па наступнай спасылцы.

Адказы на пытанні пра нашу працу можна атрымаць па тэлефоне +375 17 303-55-82 (куратар-валанцёр школы – Аўгіння Маслава) ці па электроннай пошце tvor@bsu.by

Навуковы куратар школы – Людміла Дзмітрыеўна Сінькова, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар.

Сардэчна запрашаем!