Вынікі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

05.12.2023
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння.

Па выніках фестывалю-конкурсу ўзнагароджаны:

намінацыя “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”

  • дыпломам I ступені – Коўшар Соф’я, навучэнка ўзорнай студыі “Кераміка і ганчарства” (праект “Прыгожай кафлі дзіўныя ўзоры”), Валуева Юлія Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі, Лойка Іна Генадзьеўна, метадыст ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» Пухавіцкага раёна”;
  • дыпломам II ступені – навучэнцы народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Спадчына”, аб’яднанняў па інтарэсах “Берагіня”, “Аўтарская лялька” (праект “Нашчадкі слуцкіх выбранцаў”), Курловіч Лілія Валер’еўна, Піхцерава Аксана Аляксандраўна, Пракапук Наталля Мікалаеўна, Чыжык Алена Анатольеўна, педагогі ДУА “Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці”.

Намінацыя “Музычная спадчына маёй Радзімы”

  • дыпломам III ступені – навучэнцы вакальнага гурта “Журавушка” (праект “Вобраз маці ў вясельных песнях вёскі Колкі Клецкага раёна”), Курловіч Марыя Вячаславаўна, намеснік дырэктара, Васілеўская Іна Мікалаеўна, настаўнік, Дрозд Ірына Канстанцінаўна, музычны кіраўнік ДУА “Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”;
  • дыпломам III ступені – аркестр народных інструментаў “Узгорак”, Бродка Дар’я, Ермалінскі Іван, навучэнцы (праект “Музычная спадчына Капыльшчыны”), Сільвановіч Марына Пятроўна, педагог, Колас Таццяна Анатольеўна, намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага”.

Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджаны:

  • навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Чараўнік” (праект “У батлейцы ўсё ідзе па калейцы”), Шалаева Валянціна Васільеўна, настаўнік ДУА “Мар’інагорская гімназія” Пухавіцкага раёна;
  • Граковіч Алеся, навучэнка (праект “Асаблівасці правядзення беларускіх вясельных традыцый і абрадаў і іх трансфармацыя на прыкладзе жыхароў Смалявіччыны”), Прыстром Іна Мар’янаўна, Мілько Галіна Іванаўна, настаўнікі ДУА “Будагоўская сярэдняя школа” Смалявіцкага раёна;
  • Кулакоўская Паліна, Паганкіна Маргарыта, Шаўчэнка Дамяніка, Кавальчук Дар’я, навучэнкі (праект “Масленіца гуляла – вясну сустракала”), Ярмоленка Наталля Іосіфаўна, настаўнік, Хлебест Марыя Уладзіміраўна, педагог-арганізатар ДУА “Чурылавіцкая сярэдняя школа” Мінскага раёна.

Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджаны:

  • Сабірава Паліна, Габібулаева Дар’я, навучэнкі студыі “АРТ-ваяж” (праект “Святочныя беларускія ручнікі”), Падбярэзская Наталля Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна”;
  • Зыкава Ганна, Малахвей Дар’я, Мажайская Паліна, Гадун Дар’я, Галаўко Мілана, Лысюк Вера, Казленя Марыя, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Чароўны аловак” (праект “Маляванка: традыцыі і сучаснасць”), Літвінка Ірына Рыгораўна, педагог ДУА “Сноўская сярэдняя школа” Нясвіжскага раёна;
  • Філістовіч Ганна, Губадава Яна, Козел Карына, Козел Максім, Таўгень Цімур, навучэнцы (праект “Саломка – цуд у маіх руках”), Гаўрыленка Вольга Валер’еўна, настаўнік ДУА “Красненская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”;
  • Юхнэль Кацярына, навучэнка студыі “Арт-Лёс” (праект “Лялька-берагіня ад каранавіруса”), Малахава Раіса Мікалаеўна, настаўнік ДУА “Гімназія № 1 г. Стоўбцы”.

Віншуем навучэнцаў і педагогаў з перамогаю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Фотогалерея: