Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

12.04.2024
16 красавіка 2024 года адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Абласны этап складаецца з двух тураў. У першым туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўляюць аглядную экскурсію па музею адпаведна профілю (да 7-мі хвілін). Юныя экскурсаводы ў форме рэкламы знаёмяць з музеем установы адукацыі, з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю. Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Пры правядзенні экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.).

У другім туры ўдзельнікі конкурсу прадстаўляюць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната» (да 5-ці хвілін). За пэўны час удзельнікі конкурсу распрацоўваюць экскурсію на аснове аднаго «экспаната».

Месца правядзення: г. Мінск, зав. Веласіпедны, 8, ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Пачатак мерапрыемства ў 9.30.