16 красавіка 2024 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
У першым туры ўдзельнікі конкурсу ў форме рэкламы пазнаёмілі з музеямі сваіх устаноў адукацыі, з іх адметнасцямі і ўнікальнасцю.
У другім туры ўдзельнікамі конкурсу былі прадстаўлены імправізаваныя экскурсіі «Гісторыя аднаго экспаната».
Члены журы ацэньвалі адпаведнасць агляднай (ці тэматычнай) экскурсіі, лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае, культуру мовы і займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм юных экскурсаводаў.
На заключным этапе Мінскую вобласць прадставяць юныя экскурсаводы, якія паказалі высокі узровень падрыхтоўкі на абласным этапе:
Прозвішча, імя ўдзельніка | Установа адукацыі | Профіль |
Станкевіч Платон | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” |
Гістарычны (ваенна-гістарычны) |
Абабурка Аляксей | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Морацкая сярэдняя школа Клецкага раёна” | Гістарычны (этнаграфічны) |
Юдзіна Ульяна | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 1 г. Слуцка” |
Гістарычны (агульна-гістарычны) |
Сечка Лізавета | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дрычынская базавая школа” Пухавіцкага раёна | Краязнаўчы |
Скрабач Аліса | Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я.Купалы” Мінскага раёна | Літаратурны |
Кацінёва Марыя | Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” | Мастацкі |
Жадаем поспехаў у фінале!!!