Цікавая сустрэча!

07.05.2024
Касманаўт Алег Навіцкі наведаў родную другую чэрвеньскую школу. Сустрэча з вучнямі і педагогамі пачалася з ускладання кветак да помніка А.К.Флегантаву.

Ў сустрэчы Алега Навіцкага са старшакласнікамі і педагогамі школы прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганна Савайтан, ветэран працы, настаўніца касманаўта Таццяна Манжынская, кіраўніцтва навучальнай установы. Мерапрыемства праходзіла у фармце "Адкрытага мікрафона".

На памяць пра сустрэчу з Алегам Навіцкім у другой школе намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка падаравала касманаўту макет стэлы з сімволікай Чэрвеня, а дырэктар навучальнай установы Алена Белакабылава ўручыла яму флэшку з запісамі школьных мерапрыемстваў, сувенір і школьны значок.

Напрыканцы сустрэчы з Алегам Навіцкім яе ўдзельнікі заклалі "Капсулу часу" ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пасадзілі туі на алеі, якая была закладзена ля школы падчас візіту касманаўта ў 2013 годзе.

Фотогалерея: