Падведзены вынікі рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў, які праходзіў з 10 па 13 чэрвеня 2024 года.
Каманда Мінскай вобласці, якую прадстаўлялі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Барысава» і ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Барысава», стала пераможцамі конкурсаў рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў:
- у конкурсе «Візітка каманды» ‑ дыплом ІІІ ступені;
- у краязнаўчай канферэнцыі навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы» ‑ дыплом І ступені.
Таксама адзначаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у рэспубліканскім злёце юных краяведаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».
Жадаем юным краязнаўцам далейшых поспехаў і новых перамог!