У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя хлопчыкі і дзяўчыні з усёй Беларусі, якія чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра дзяцінства, родную мову, жыццё і шчасце.
Перамаглі ў паўфінале і выйшлі ў фінал конкурсу юныя чытальнікі Міншчыны:
узроставая катэгорыя V-VI класы
Сарган Марыя, навучэнка ДУА «Гімназія г. Дзяржынска», з творам Алены Васілевіч «Мая ідылія» (педагог Аляшэвіч Алена Алегаўна);
узроставая катэгорыя VII-VIII класы
Лукін Цімур, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава” з творам Пятруся Броўкі «Сыны» (педагог Яцэвіч Людміла Міхайлаўна).
Фінал пройдзе ў жніўні ў Мінску. Гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Віншуем з перамогаю і жадаем поспехаў у фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў!