Мэтай правядзення чытанняў стала далейшае ўдасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз іх далучэнне да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства.
У рамках мерапрыемства было запланавана пленарнае пасяджэнне, знаёмства з музеем і Крыптай Храма-помніка ў рамках экскурсійна-адукацыйнай праграмы.
Падчас работы секцый «Праваслаўнае краязнаўства – крыніца духоўнасці» і «Сакральныя аб’екты маёй малой радзімы» прайшлі прэзентацыі вынікаў дзейнасці навучэнцаў у кірунку праваслаўнага краязнаўства, у якіх прынялі ўдзел і навучэнцы Мінскай вобласці:
Цумараў Аляксей, навучэнец Уздзенскай сярэдняй школы № 2 імя К.К. Крапівы, з праектам «Званы Уздзенскага краю»;
Радзішэвіч Ганна, навучэнка Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Герояў Савецкага Саюза Удавенкі І.Ц. і Гаманенкі М.В. Мінскага раёна з праектам «Духоўныя крыніцы роднай зямлі»;
Казыра Сяргей, навучэнец сярэдняй школы № 3 г. Любані імя Г.Л. Сячко з тэмай «Дарогамі дабра і мудрых ісцін… (у рамках праекта «Каляндар добрых спраў»).
Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў сертыфікат.