Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць

29.11.2024
З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе атрымала працяг рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».

Рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць» праводзіўся з лютага па лістапад 2024 года ў мэтах духоўнага ўзбагачэння дзяцей і моладзі праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.

На рэспубліканскі этап конкурсу быў прадстаўлены 61 летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі конкурсу даследавалі гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабывалі, сістэматызавалі і абагульнялі інфармацыю з розных крыніц аб установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках, праводзілі культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў, даследавалі гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на сваёй тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды, здабывалі і сістэматызавалі інфармацыю аб сваёй установе адукацыі і стварылі летапісы ўстановы.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» і «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

У намінацыі «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі»:

Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міліна Вікторыя, Пісарык Ксенія, Семянец Арцём, Лявонаў Артур, навучэнцы ДУА «Каладзішчанская сярэдняя школа» Мінскага раёна (кіраўнік Струнеўская Вікторыя Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Берднік Іван, Давыдзенка Анастасія, Мікалаеўская Мілана, Сянькевіч Мікіта, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Капыля імя Цішкі Гартнага» (кіраўнікі: Колас Таццяна Анатольеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Сянькевіч Валянціна Мікалаеўна, настаўнік фізікі).

У намінацыі «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі»:

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Пуціцкі Макар, навучэнец УА «Мар'інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка» (кіраўнік Свірыдава Алена Валянцінаўна, выкладчык, кіраўнік музея).

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў!