Мэта мерапрыемства, якое прайшло 1 лютага 2025 года, – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне вучняў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны; захаванне і развіццё рэгіянальных народных традыцый; развіццё дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; выяўленне і падтрымка юных талентаў.
Міншчына на рэспубліканскай выставе была прадстаўлена лепшымі 83 работамі, якія сталі пераможцамі абласнога этапа.
Па выніках XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» ўзнагароджаны:
намінацыя “Зімовыя святы Беларусі”
1 месца
- Біцюцкая Валерыя, 11 гадоў, Гурко Вераніка, 11 гадоў, Калечыц Ганна, 11 гадоў, “Каляды”, народная студыя “Локан”, педагог Гурко Вольга Мікалаеўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна”;
- Новікаў Антон, 15 гадоў, цацкі-свістулькі “Вясёлыя калядоўшчыкі”, аб’яднанне па інтарэсах “Гліняная цацка” Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі “Скарбонка”, педагог Пратасеня Мікалай Аляксеевіч, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”.
2 месца
- Мярэжка Ульяна, 12 гадоў, “Гасцінец”, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная мастацкая студыя “Палітра”, педагог Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава”;
- Воўна Марыя, 9 гадоў, “Калядная казка”, аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлыя вырабы”, педагог Пятрэнка Ларыса Уладзіміраўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”;
намінацыя “Беларуская зіма”
1 месца
- Парцянка Карына, 16 гадоў, “Зімовая раніца”, ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Адраджэнне”, педагог Платонава Іна Міхайлаўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна”;
- Занямонец Крысціна, 16 гадоў, “Першыя замаразкі”, ўзорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Адраджэнне”, педагог Платонава Ірына Міхайлаўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна”;
намінацыя “Жывёльны свет Беларусі”
2 месца
- Молчан Ірына, 10 гадоў, “Дух лесу”, ўзорная студыя “Вулей”, педагог Жогаль Надзея Віктараўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна;
намінацыя “Зімовы спорт”
1 месца
- Кажарская Яўгенія, 12 гадоў, “Вясёлы лыжнік”, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорная мастацкая студыя “Палітра”, педагог Ржэуцкая Марыя Мікалаеўна, ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава”;
3 месца
- Шэлег Марыя, 13 гадоў, “Лядовы палац спорту”, аб’яднанне па інтарэсах “Творчая майстэрня”, педагог Вінаградава Анжэла Іванаўна, ДУДА “Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Пухавіцкага раёна”;
намінацыя “Навагодняя ёлка”
2 месца
- Воўчык Мікіта, 11 гадоў, “Навагодняя ёлка”, аб’яднанне па інтарэсах “Вырабы са скуры”, педагог Капская Аксана Анатольеўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы” Чэрвеньскага раёна;
намінацыя “Ёлачная цацка”
1 месца
- Шведава Лізавета, 10 гадоў, Ліпская Марыя, 11 гадоў, “Зайкі”, аб’яднанне па інтарэсах “Дзіўны лямец”, педагог Шведава Наталля Леанідаўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Смалявіцкага раёна”;
- Пархімовіч Лізавета, 15 гадоў, “Чыпаліна”, аб’яднанне па інтарэсах “Аўтарская лялька”, педагог Курловіч Лілія Валер’еўна, ДУА “Слуцкі Цэнтр дзіцячай творчасці”;
3 месца
- Бубенка Валерыя, 16 гадоў, “Любоў да традыцый”, аб’яднанне па інтарэсах «Скарбніца», педагог Абакунчык Марына Уладзіміраўна, ДУДА “Рудзенскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” Пухавіцкага раёна”;
- Ганіч Валерыя, 12 гадоў, Горан Дамініка, 11 гадоў, Набор навагодніх цацак, аб’яднанне па інтарэсах “Саломінка”, педагог Ганіч Галіна Уладзіміраўна, аб’яднанне па інтарэсах “Беларускі сувенір”, педагог Магілявец Таццяна Віктараўна, ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна“, філіял “Краснаслабодскі № 2”;
намінацыя “Навагодні персанаж”
1 месца
- Тронца Максім, 9 гадоў, “Лясныя жыхары”, аб’яднанне па інтарэсах “Пластылінаграфія” педагог Высоцкая Таццяна Сяргееўна, ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”;
3 месца
- Лукашык Мар’яна, 13 гадоў, Бібік Валянціна, 12 гадоў, Ключнік Уладзіслава, 12 гадоў, Івашчанка Кіра, 12 гадоў, “Каза Дзераза”, аб’яднанне па інтарэсах “Сувенірная шкатулка”, педагог Варыга Данута Мікалаеўна, філіял “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна”;
намінацыя “Сувенір-падарунак”
1 месца
- Каралева Анастасія, 13 гадоў, Лалаян Ганна, 11 гадоў, Сініцын Даніла, 11 гадоў, “Мяцеліца”, аб’яднанне па інтарэсах “Майстар на ўсе рукі”, педагог Грамянкова Таццяна Валянцінаўна, ДУДА “Крупскі цэнтр дзіцячай творчасці”;
3 месца
- Еўдакіменка Паліна, 15 гадоў, “Да святочнага стала”, аб’яднанне па інтарэсах “Сувенір”, педагог Салаўёва Наталля Аляксандраўна, ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна”;
намінацыя “Арт-анімацыя”
2 месца
- Грынкевіч Максім, 13 гадоў, “Алесь, які прадухіліў навагодняе злачынства”, ДУА “Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна”, педагог Шабан Марына Аляксандраўна;
праект «Ёлкі маёй краіны»
3 месца
- навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!