04:00  |  19 марта 2025

Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў

18.03.2025
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых краязнаўчых работ навучэнцаў прайшоў ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці ў перыяд з кастрычніка 2024 года па сакавік 2025 года.

Мерапрыемства накіравана на развіццё навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў.

Конкурс праводзіўся для асобных навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13–17 гадоў.

На абласны этап рэспубліканскага конкурсу прадстаўлена 110 навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў у трох намінацыях:

  • «Гісторыя роднага краю»;
  • «Культурная спадчына»;
  • «Геаграфічнае краязнаўства».

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ.

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем далейшых творчых здзяйсненняў і перамогі на рэспубліканскім этапе!

Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения