У рамках мерапрыемства ўдзельнікамі музейных экскурсій былі прэзентаваны выступленні у першым і другім туры.
У першым туры ўдзельнікі конкурсу прадставілі тэматычную экскурсію «Музей у чамадане». Тэма экскурсіі вызначалася журы і агучвалася непасрэдна пры правядзенні першага тура ў анлайн-фармаце. Экскурсія прадстаўлялася па адной тэме, якая была выбрана журы конкурсу.
У другім туры удзельнікі прадстаўлялі аглядную экскурсію адпаведна профілю музея. Юныя экскурсаводы ў форме рэкламы знаёмілі з музеем установы адукацыі, з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю.
На заключным этапе Мінскую вобласць прадставяць юныя экскурсаводы, якія паказалі высокі узровень падрыхтоўкі на абласным этапе:
Прозвішча, імя ўдзельніка |
Установа адукацыі |
Профіль |
Ладуцька Дар’я |
ДУА “Азярычынская базавая школа” Пухавіцкага раёна |
Гістарычны (ваенна-гістарычны) |
Ёрш Уладзіслава |
ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Слуцка” |
Гістарычны (этнаграфічны) |
Шыдлоўская Аліса |
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Смілавічы” Чэрвеньскага раёна |
Гістарычны (агульнагістарычны) |
Сідарэнка Аляксандра |
ДУА “Плешчаніцкая сярэдняя школа № 1 Лагойскага раёна” |
Комплексны (краязнаўчы) |
Скрабач Аліса |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Я. Купалы” Мінскага раёна |
Літаратурны |
Струнеўскі Аляксей |
ДУА “Слуцкі эколога-біялагічны цэнтр навучэнцаў” |
Прыродазнаўчы |
Жадаем нашым юным экскурсаводам поспехаў у фінале!!!