Падведзены вынікі рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў

26.06.2025
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў прайшоў з 17 па 20 чэрвеня 2025 года ў вочна-завочным фармаце.

Удзельнікамі злёту стала каманда «Нашчадкі» ДУА «Вілейская гімназія № 2» пад кіраўніцтвам Ірыны Уладзіміраўны Арловіч, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства.

У рамках рэспубліканскага злёту краязнаўцаў прайшлі:

конкурс «Візітка каманды» (каманда прадставіла адметныя асаблівасці свайго рэгіёна, установы адукацыі, а таксама інтарэсы і захапленні ўдзельнікаў каманды);

краязнаўчая канферэнцыя навучэнцаў «Таямніцы малой Радзімы» (удзельнікі каманд прадэманстравалі даследчыя работы па тэме вывучэння малой радзімы);

конкурс «Гадоў былых жывая памяць» (каманда сцэнічна (тэатралізавана) прадставіла важную падзею перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якая адбывалася на тэрыторыі малой радзімы (населенага пункта, сельскага савета, мікрараёна);

квэст-гульня «Пазнай свой край» (удзельнікі злёту выконвалі розныя па ўзроўні складанасці заданні на веданне гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцей краіны);

конкурс-прэзентацыя «Сем цудаў маёй малой радзімы» (каманды прэзентавалі турыстычныя рэсурсы і магчымасці свайго краю, найбольш цікавыя, значныя аб’екты).

У рамках адукацыйна-экскурсійнай праграмы злёту юныя краязнаўцы пазнаёміліся з гісторыяй беларускага тэлебачання і радыё, наведаўшы Белтэлерадыёкампанію, а таксама аддалі даніну памяці ахвярам фашызму і той трагедыі, якая адбылася на нашай зямлі падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

За ўдзел у краязнаўчай канферэнцыі «Таямніцы малой Радзімы» дыпломы лаурэатаў атрымалі Бяроза Дар’я, Жлобіч Дар’я і Ярмоленка Аляксандр.

Таксама каманда Мінскай вобласці адзначана дыпломам лаўрэата за ўдзел у рэспубліканскім злёце юных краяведаў.

 

Жадаем юным краязнаўцам далейшых поспехаў і новых перамог!

Фотогалерея:

поделиться в: