Падведзены вынікі алімпіяды «Вяршыні Міншчыны» па беларускай мове і літаратуры

13.11.2025
Падведзены вынікі накапіцельнай алімпіяды «Вяршыні Міншчыны» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» для вучняў V–VІ класаў.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы прайшлі ў тры туры на працягу верасня – кастрычніка. За званне лепшых змагаліся 518 вучняў V–VI класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Справіліся з усімі выпрабаваннямі і сталі пераможцамі 225 юных філолагаў.

Віншуем пераможцаў, іх настаўнікаў і бацькоў! Жадаем натхнення і цікавых адкрыццяў у даследаванні багаццяў беларускай мовы!

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ.

 

поделиться в: