Падведзены вынікі алімпіяды «Вяршыні Міншчыны» па беларускай мове і літаратуры

23.12.2025
Падведзены вынікі накапляльнай алімпіяды «Вяршыні Міншчыны» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» для вучняў VІІ–VІІІ класаў.

Інтэлектуальныя спаборніцтвыпрайшлі ў тры туры на працягу лістапада. За званне лепшых змагаліся 496 вучняў VІІ–VIІІ класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Справіліся з усімі выпрабаваннямі і сталі пераможцамі 220 юных філолагаў.

Віншуем пераможцаў, іх настаўнікаў і бацькоў! Жадаем натхнення і цікавых адкрыццяў у даследаванні багаццяў беларускай мовы!

Са спісам пераможцаў можна азнаёміцца ТУТ

поделиться в: